Перайсці да зместу

Софія Фадзееўна Навумава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Софія Фадзееўна Навумава
Дата нараджэння 23 мая 1924(1924-05-23)
Месца нараджэння
Дата смерці 12 сакавіка 2000(2000-03-12) (75 гадоў)
Род дзейнасці хімік
Навуковая сфера хімія палімераў
Месца працы Інстытут фізіка-арганічнай хіміі АН БССР
Навуковая ступень доктар хімічных навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар
Узнагароды

Софія Фадзееўна Наву́мава[1] (23 мая 1924, Заазер’е Сенненскага раёна Віцебскай акругі (сучаснай Віцебскай вобласці Беларусі) — 12 сакавіка 2000) — вучоны ў галіне хіміі высокамалекулярных злучэнняў. Доктар хімічных навук (1974).

С. Ф. Навумава нарадзілася ў вёсцы Заазер’е Сенненскага раёна Віцебскай акругі (сучаснай Віцебскай вобласці Беларусі). У 1941 годзе скончыла школу ва Ульянавічах[2]. У час Вялікай Айчыннай вайны была падпольшчыцай і партызанскай сувязной[2]. У 1949 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (хімічны факультэт). Да 1953 года працавала інжынерам у Інстытуце энергетыкі АН БССР[2]. У 1953 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Кинетика ингибированной полимеризации метилметакрилата»[3]. З 1 лютага 1953 да 1989 года ў Інстытуце фізіка-арганічнай хіміі АН БССР[2] (у 1952—1967 і 1975—1986 гг. загадчык лабараторыі).

Памерла С. Ф. Навумава 12 сакавіка 2000 г.

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

С. Ф. Навумавай належаць навуковыя працы па сінтэзу і даследаванню ўласцівасцей палімерных святлоадчувальных матэрыялаў, антыстатычных матэрыялаў і антыстатычных лакаў для каляровых кінафотаматэрыялаў, негатыўных і пазітыўных электронарэзістаў і рэнтгенарэзістаў для мікраэлектронікі, распрацоўцы поліфункцыянальных манамерных і алігамерных стабілізатараў і інш. З’яўляецца аўтарам больш за 250 навуковых прац, каля 100 аўтарскіх пасведчанняў на вынаходніцтвы СССР, ЗША, Францыі, Вялікабрытаніі, ФРГ, Італіі і Японіі[2].

Сярод апублікаванага:

  • Циклогекса-1,3-диен и продукты на его основе — Мінск, 1980. (разам з Б. В. Ерафеевым, В. Д. Юрынай)

Зноскі